Информационно-правовое агентство «Регистр»
Главная
Журналы
Деловые книги
Правовые системы
Каталог
Деловые новости
Скачать
Группа компаний «Регистр»
логин
пароль
напомнить пароль
регистрация

Войти через социальные сети

О нас
Адрес, реквизиты,
контактные телефоны
Руководство
СМИ о нас
Новости, пресс-релизы
Лицензии и свидетельства
Партнёры
Представители
Вакансии
Реклама на сайте
Договор присоединения
Политика конфиденциальности
 
FreeCurrencyRates.com

«Настаўніцкая газета» № 17 (6826) ад 9 лютага 2010 г.



Мастацкі праект Рэгістра

Інфармацыйна-прававое агенцтва «Рэгістр» вось ужо 16 гадоў спецыялізуецца на выданні дзелавой літаратуры.

Па словах PR-мэнэджара агенцтва Святланы Арэнскай, «Рэгістр» ажыццяўляе 3 віды дзейнасці: выдае 8 часопісаў для спецыялістаў (кадравікоў, бухгалтараў, сакратароў, фінансавых дырэктароў і юрыстаў), а таксама прадстаўляе электронную інфармацыйна-прававую сістэму «ЮСИАС». Сёння паслугамі гэтай установы карыстаюцца больш за 14 тыс. арганізацый па ўсёй краіне.

Сёлета з’явіліся і першыя мастацкія кнігі. Дарэчы, менавіта раманы, дэтэктывы і фэнтэзі, прадстаўленыя на стэндах побач з дзелавой літаратурай, стануць сваеасаблівай іскрынкай «Рэгістра» на XVII мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы «Кнігі Беларусі ― 2010».

Чытачам будуць прапанаваны 5 кніг беларускіх аўтараў: раман «Идиотки» Тамары Лісіцкай, містычны дэтэктыў «Тяжелые времена» Сяргея Клімковіча, зборнік апавяданняў Нікі Батхан «Остров Рай», зборнік славянскага фэнтэзі «Грани», аўтарамі якога з’яўляюцца Вольга Грамыка, Ніка Батхан і Лера Сом, і зборнік навукова-фантастычных твораў «Властелины Вселенной» Юрыя Брайдара і Мікалая Чадовіча.

Трэба думаць, гэтыя праекты зацікавяць чытача. Але, мабыць, зусім няпроста сёння канкурыраваць з мноствам іншых выдавецтваў, якія прапануюць падобную літаратуру. А пра расійскую кніжную прадукцыю, якой завалены паліцы ў кніжных крамах ды на кірмашах, і ўвогуле казаць не трэба. Што ж падштурхнула выдавецтва «Рэгістр» распачаць выданне мастацкай літаратуры? Святлана Арэнская адказала адным словам: «Цікавасць!» І ўдакладніла, што мастацкая літаратура, якую друкуе іх выдавецтва, арыентавана на масавага чытача. Да разгляду прымаюцца ўсе рукапісы. Знаёмяцца з імі кваліфікаваныя спецыялісты, і, калі твор напісаны на добрым узроўні, рыхтуецца выпуск кнігі. Вельмі важна, што выдавецтва не толькі друкуе кнігу, але і самастойна распаўсюджвае тыраж і «раскручвае» свайго аўтара. Як вядома, рэклама — рухавік гандлю. Таму гэтаму аспекту ўдзяляецца шмат увагі. Прэс-канферэнцыі, сустрэчы з чытачамі, Інтэрнет-рэсурсы — гэта яшчэ не ўсе спосабы піяру кніжных навінак.

Міжволі прыцягвае ўвагу тое, што ўсе 5 кніг беларускіх аўтараў, якія выпусціла выдавецтва «Рэгістр», напісаны на рускай мове. На пытанне: «Чаму няма беларускамоўных выданняў?» PR-мэнэджар адказала: «Пакуль што не было прапаноў. Мы з задавальненнем будзем выдаваць кнігі на роднай мове, бо лічым, што можам паспрыяць таму, каб беларуская мова набывала большую папулярнасць. І калі мы сваёй працай зможам зрабіць важны і годны ўнёсак у гэтую справу, то будзем рады. Гэтае пытанне журналісты задавалі нам неаднаразова. Цікавіліся яны і ў нашых аўтараў, чаму яны, беларусы, пішуць па-руску. Напрыклад, Тамара Лісіцкая адказала, што на яе думку, мова, на якой напісаны твор, не з’яўляецца адзіным крытэрыем якасці. І ўвогуле вырасла цэлае пакаленне беларусаў, якое жыло, вучылася, працавала ў выключна рускамоўным асяроддзі. Дома, у школе, ва ўніверсітэце ― ды паўсюль размаўлялі на рускай мове. Перавучыцца думаць і пісаць па-беларуску вельмі складана. Але Тамара Лісіцкая выказала думку, што калі ўзнікне патрэба ў тым, каб выдаць яе творы на беларускай мове, то асабіста яна гатова сесці і перакласці свае кнігі».

Кіраўнікі і кніжная рэдакцыя выдавецтва выказалі спадзяванне, што з дапамогай новага літаратурнага праэкта «Рэгістру» удасца адкрыць беларускаму чытачу новыя імёны сучасных таленавітых аўтараў, якія жывуць і працуюць у Беларусі.

Кацярына ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ


Количество показов: 2714

Возврат к списку


искать
English Обратная связь Главная Карта сайта
новости RSS
новости для бухгалтера RSS

Контактные телефоны
Телефоны приемной:
(+375 17) 286-06-08,
(+375 17) 286-06-14
e-mail: info@profmedia.by

Отдел маркетинга и рекламы
По вопросам, связанным с размещением рекламы в наших изданиях, обращайтесь по телефону:

(+375 17) 286-06-08 (доб. 409)

Редакционно-издательский отдел
(+375 17) 237-90-39 (43)

Книжная редакция
(+375 17) 286-06-08 (доб. 321)

Сбыт:
Отдел подписки на журналы
(017) 233-83-89

Отдел реализации и доставки книг
(017) 290-16-42, (017)233-42-25

Отдел сервисного обслуживания информационных систем
(017) 286-06-16


Способы оплаты на сайте:

МПС + Белкарт.png Лого для сайтов партнеров и клиентов.png   ЕРИП.png   МТБанк.png

ГЛАВНАЯЖУРНАЛЫДЕЛОВЫЕ КНИГИ ПРАВОВЫЕ СИСТЕМЫКАТАЛОГДЕЛОВЫЕ НОВОСТИСКАЧАТЬГРУППА КОМПАНИЙ «РЕГИСТР»