Информационно-правовое агентство «Регистр»
Главная
Журналы
Деловые книги
Правовые системы
Каталог
Деловые новости
Скачать
Группа компаний «Регистр»
логин
пароль
напомнить пароль
регистрация

Войти через социальные сети

О нас
Адрес, реквизиты,
контактные телефоны
Руководство
СМИ о нас
Новости, пресс-релизы
Лицензии и свидетельства
Партнёры
Представители
Вакансии
Реклама на сайте
Договор присоединения
Политика конфиденциальности
 
FreeCurrencyRates.com

«Лiтаратура i мастацтва» № 47 (4542) ад 11 снежня 2009 г.



Асаблівасці кнігавыдання

У прэс-цэнтры газеты«Комсомольская правда» в Белоруссии» адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Выданне кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў».

Размова ішла ў асноўным пра 3 кнігі 5 беларускіх аўтараў, якія пабачылі свет у кастрычніку 2009 г. Вольга Грамыка, Ніка Батхан, Лера Сом, Тамара Лісіцкая, Сяргей Клімковіч — першыя аўтары новага літаратурнага праекта. Зборнік славянскага фэнтэзі «Грани», містычны дэтэктыў «Тяжёлые времена», гарадскі раман «Идиотки» — гэтыя выданні адкрылі праект выдавецтва «Регистр» па выпуску мастацкай літаратуры. Кнігі ўжо паступілі ў продаж 10-тысячным тыражом. У сувязі з гэтым «Бібліятэка «Регистр» папоўніцца выданнямі як маладых, так і ўжо вядомых беларускіх аўтараў і прадставіць нашаму чытачу цікавыя сучасныя творы розных жанраў.

Расказвае старшыня Савета дырэктараў групы кампаній «Регистр» Андрэй Карпунін: «Сярод шматлікіх праблем, з якімі сутыкаюцца нашы літаратары, асноўная — складанасць у выданні ўласных твораў. Напрыклад, у мінулым годзе ў краіне было выдадзена каля 100 мастацкіх кніг беларускіх аўтараў, а колькасць пісьменнікаў у краіне сёння набліжаецца да 1 тыс.! Атрымліваецца, што таленавітыя маладыя пісьменнікі павінны стаяць у доўгай чарзе. Таму шмат кніг нашых літаратараў і выдаюцца за мяжой».

Для многіх аўтараў пісьменніцкая справа — хобі. Чаму? Па-першае, гэтым не заробіш на жыццё: малыя ганарары, у выдавецтваў няма магчымасці выдаваць кнігі вялікім тыражом (у лепшым выпадку — 2–3 тыс. экземпляраў). Па-другое, чытач больш прызвычаіўся да беларускіх класікаў, чым сучасных пісьменнікаў.

«Рускамоўныя выданні карыстаюцца большым попытам, чым беларускія. Значная частка насельніцтва Беларусі размаўляе на рускай мове, і самі ж маладыя беларускія аўтары пішуць па-руску, — упэўнена выконваючая абавязкі дырэктара кніжнага магазіна «Цэнтральны» Інга Бекіш. — Аднак ва ўмовах таго, што ў нашай краіне прэваліруюць выдавецтвы, якія працуюць з мастацкай кнігай на беларускай мове, беларускамоўныя выданні на паліцах магазінаў сустракаюцца значна часцей».

Самі ж беларускія аўтары ўпэўненыя, што і сёння, і ў будучыні новыя творы беларускай літаратуры будуць стварацца па ўзорах такіх вялікіх класікаў, як Якуб Колас, Янка Купала, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч і інш.

Уладзімір ПАДАЛЯК


Количество показов: 2725

Возврат к списку


искать
English Обратная связь Главная Карта сайта
новости RSS
новости для бухгалтера RSS

Контактные телефоны
Телефоны приемной:
(+375 17) 286-06-08,
(+375 17) 286-06-14
e-mail: info@profmedia.by

Отдел маркетинга и рекламы
По вопросам, связанным с размещением рекламы в наших изданиях, обращайтесь по телефону:

(+375 17) 286-06-08 (доб. 409)

Редакционно-издательский отдел
(+375 17) 237-90-39 (43)

Книжная редакция
(+375 17) 286-06-08 (доб. 321)

Сбыт:
Отдел подписки на журналы
(017) 233-83-89

Отдел реализации и доставки книг
(017) 290-16-42, (017)233-42-25

Отдел сервисного обслуживания информационных систем
(017) 286-06-16


Способы оплаты на сайте:

МПС + Белкарт.png Лого для сайтов партнеров и клиентов.png   ЕРИП.png   МТБанк.png

ГЛАВНАЯЖУРНАЛЫДЕЛОВЫЕ КНИГИ ПРАВОВЫЕ СИСТЕМЫКАТАЛОГДЕЛОВЫЕ НОВОСТИСКАЧАТЬГРУППА КОМПАНИЙ «РЕГИСТР»