Информационно-правовое агентство «Регистр»
Главная
Журналы
Деловые книги
Правовые системы
Деловые новости
Скачать
Группа компаний Регистр
логин
пароль
напомнить пароль
регистрация
Адрес, реквизиты,
контактные телефоны
Руководство
СМИ о нас
Новости, пресс-релизы
Лицензии и свидетельства
Представители
Вакансии
 

Тэрыторыя Наталлі Батраковай



У Брэсцкай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна пісьменніца, якая стала брэнд-персонай 2012 года ў намінацыі “Культура”, чытала вершы, спявала песні і ахвотна раздавала аўтографы сваім прыхільнікам.

Выдатны падарунак сваім чытачам напярэдадні Дня бібліятэк, якім у календары было пазначана 15 верасня, зрабіла кніжнае выдавецтва “Рэгістр” з Мінска сумесна з калектывам Брэсцкай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна – сустрэчу з сучаснай пісьменніцай, якая паспяхова шчыруе на літаратурнай ніве, творы якой добра выдаюцца, раскупляюцца і актыўна чытаюцца. У Брэст упершыню завітала Наталля Батракова – аўтар бестселераў “Территория души”, “Площадь согласия”, “Миг бесконечности”, а цяпер яшчэ і паэтычнага зборніка “Я играю не по правилам“. Бясспрэчны лідар сярод сучасных беларускіх празаікаў па колькасці прададзеных у нашай краіне кніг. Яна аўтар раманаў, якія карыстаюцца ў публікі павышаным попытам. Па выніках штогадовага прафесійнага конкурсу “Брэнд года” пісьменніца стала брэнд- персонай 2012-га ў намінацыі “Культура”. Сакрэт папулярнасці Наталлі Мікалаеўны крыецца ў лірычнасці і душэўнасці прозы, якая выходзіць з-пад яе пяра. Прыхільнікі сцвярджаюць, што гэта тонка адчуваючы чалавек, які так дакладна можа перадаць душэўныя перажыванні герояў. Тая колькасць чытачоў, што прыйшлі на творчую сустрэчу, найлепшым чынам пацвердзіла папулярнасць Наталлі Батраковай – зала была паўнюткай, а ў канцы вечарыны да пісьменніцы выстраілася ўнушальная чарга паклоннікаў, каб атрымаць аўтограф аўтара.
Чытаць Наталля любіць з самага дзяцінства. У бібліятэку запісалася, калі ёй было 6 гадоў, і перачытала там мноства кніг. Пісаць вершы пачала яшчэ ў школе і працягнула ў студэнцкія гады. Праўда, паказваць каму-небудзь баялася – чамусьці сорамна было. Але час ішоў, а фантазіі ў галаве Наталлі развіваліся ўсё імклівей. Круціліся ўсё новыя сюжэты, героі. І калі спачатку, па прызнанні самой пісьменніцы, яна ўсяляк спрабавала іх адганяць, то ў адзін (як яна цяпер разумее – цудоўны) дзень усё ж вырашыла напісаць што-небудзь. Даць волю думкам, фантазіі, што так упарта даймала. Такім чынам нарадзілася на свет першая кніга – “Территория души”. Як сказала пісьменніца, першую кнігу пісала для сябе. Імкнулася напісаць такую, якую захочацца прачытаць самой. Ці чакала Наталля такога яркага пачатку сваёй творчай кар’еры? Хутчэй – не, але ж у душы хацела, каб твор заўважылі. Хоць і прысутнічаў страх – а раптам гэта нікому не трэба? Праз пэўны час пісьменніца пераканалася – для страхаў не было падстаў, бо кніга, калі яна цікавая, напісаная з душой, абавязкова знойдзе сваіх чытачоў. І, нягледзячы на век высокіх тэхналогій, у нас па-ранейшаму любяць традыцыйны, так сказаць, папяровы варыянт літаратурнага твора, а не электронную версію. Хоць у пэўнай ступені інтэрнэт дапамагае рэкламаваць новыя творы, падаграе нават у нечым інтарэс да асобы аўтара, дапамагае хутчэй запомніць прозвішча, падштурхоўвае нават пайсці ў бібліятэку і спытаць кнігу.
Кажуць, першы блін – камяком. Дык вось, у Наталлі Батраковай абышлося без такой непрыемнасці, як няўдалы блін. Высветлілася, што пісаць трэба было, і яшчэ як трэба! Сёння яе кнігі носяць у сумачках, чытаюць і перачытваюць у транспарце, цытуюць, перачытваюць зноў і зноў, рэкамендуюць прачытаць сябрам і блізкім. Менавіта пра гэта і гаварылі ўдзельнікі творчай сустрэчы. Наталлю прымалі шчыра, з кветкамі, з кампліментамі, з мноствам прыязных выказванняў пра яе кнігі. І госця пастаралася максімальна раскрыцца перад чытачамі, усталяваць своеасаблівы масток, які лучыў літаратурны свет пісьменніцы і паўсядзённае жыццё чытачоў яе твораў.
Наталля Батракова – дзіўна працавіты чалавек. Усе свае сюжэты яна пераносіць на ўласнае жыццё, скрупулёзна шукаючы ў рэальнасці прататыпы, пацверджанне нейкім сваім меркаванням, падказкі для сюжэту, рэплікі герояў. Якім чынам? Наталля Мікалаеўна тлумачыць, што, напрыклад, калі працавала над “Мигом бесконечности”, дзе герой у мінулым – хірург, дык хадзіла ў аперацыйную і не дзеля цікаўнасці, а для таго, каб сабраць максімальна праўдзівую інфармацыю. Аўтар павінен быць пераканаўчы нават у дробязях, тады чытач яму паверыць, тады прыме героя і будзе яму суперажываць, а не спатыкацца на смешных недакладнасцях ці ўвогуле поўнай неадпаведнасці рэальнасці. У Наталлі заўсёды пры сабе дыктафон, каб нічога не ўпусціць.
На сустрэчы пісьменніца прэзентавала і свой лірычны зборнік вершаў “Я играю не по правилам”. Чытачы потым прызнаваліся, што адкрыццё Батраковай-паэтэсы аказалася прыемным сюрпрызам, бо многія прыйшлі на вечарыну з празаікам, а высветлілася, што аўтар яшчэ і паэт. Наталля Мікалаеўна дзялілася з чытачамі гісторыямі з жыцця і адкрыццямі пісьменніцкай творчасці. Адчувалася, ёй падабаецца брэсцкая публіка, а яна, насамрэч, сімпатычная сваім чытачам.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка БрДУ імя А.С. Пушкіна.
Фота аўтара.




Количество показов: 1252

Возврат к списку


искать
English Обратная связь Главная Карта сайта

Контактные телефоны:

Телефоны приемной: 
(+375 17) 286-06-08, 
(+375 17) 286-06-14 
e-mail: info@profmedia.by 

Отдел маркетинга и рекламы 
По вопросам, связанным с размещением рекламы в наших изданиях, 
обращайтесь по телефону 
(+375 17) 290-16-41
(+375 17) 286-06-08
Редакционно-издательский отдел 
(+375 17) 237-90-39 (43) 

Книжная редакция 
(+375 17) 286-06-08 (доб. 409) 

Сбыт: 
 
Отдел подписки на журналы 
(+375 17) 233-83-89
Отдел реализации и доставки книг 
(+375 17) 290-16-42,
(+375 17) 233-42-25 
Отдел сервисного обслуживания информационных систем 
(+375 17) 286-06-16

ГЛАВНАЯЖУРНАЛЫДЕЛОВЫЕ КНИГИ ПРАВОВЫЕ СИСТЕМЫДЕЛОВЫЕ НОВОСТИСКАЧАТЬГРУППА КОМПАНИЙ РЕГИСТР